Пераслед на Гарадзеншчыне сябраў ініцыятыўнай групы Ціханоўскай
У Гародні працягваецца прэсінг сябраў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, паведамляе „Гарадзенская вясна”. Сёння, 26 чэрвеня, каля 17-й гадзіны супрацоўнікамі міліцыі беспадстаўна быў затрыманы на аўтамабілі Яўген Амплееў. Яго прымусова даставілі ў Ленінскі РАУС. Да панядзелка ён будзе знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, складзены пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне.
Таксама стала вядома, што з раніцы міліцэйскі бус дзяжурыць ля дому Юлііі Карначавай, яшчэ адной актыўнай удзельніцы ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.
Юлія Карначава
Такія дзеянні міліцыі тлумачацца напэўна тым, што сёння ўвечары ў цэнтры Гародні павінен быў адбыцца чарговы Ланцуг салідарнасці са зняволенымі раней.
А пазней даішнікі беспадстаўна затрымалі мастоўскага актывіста каманды Ціханоўскіх Аляксандра Мілюка. Мілюк выехаў на сваёй машыне з Мастоў у Воранаўскі раён да бацькоў, але па дарозе яго машыну спынілі. Даішнікі сказалі, што нібыта ён парушыў правілы дарожнага руху. Мілюка павезлі ў Мастоўскі шпіталь на асведчанне на прадмет ужывання алкаголю.
Аляксандр Мілюк
http://harodniaspring.org/