Пераслед сям’і мікашэвіцкага актывіста Леаніда Дубаносава
Мікашэвіцкі прадпрымальнік Аляксей Кацуба абвінаваціў жонку актывіста Алену Дубаносаву ў растраце грошай. Яна працавала прадаўцом у прыватнай краме “Прыгажуня”. Прадпрымальнік не заплаціў за некалькі месяцаў працы Алене, а пазней звольніў яе… і абвінаваціў ў недастачы 70 мільёнаў рублёў.
Алена Дубаносава звярнулася ў суд. Леанід Дубаносаў – муж звольненай перакананы, што гэта працяг пераследу сям’і з-за яго грамадзянскай пазіцыі на прадпрыемстве “Граніт”.
– Не выплацілі заробак за студзень, люты, сакавік, красавік, травень і за адпачынак за 2013 і 2014 год. Сказалі: “70 мільёнаў недастача альбо падпішыце, што будзеце выплачваць. Будзеце працаваць – і ніякіх праблем”. 500 тысяч будзе атрымліваць на рукі, працаваць бесплатна. А што выплачваць, калі ніхто небраў нічога?
Прадпрымальнік Аляксей Кацуба адказвае на пытанне, якім чынам за паўтары гады працы ў краме да Алены не было прэтэнзіяў, а цяпер такое цяжкае абвінавачванне:
– Чалавек у краме завысіў кошты на ўсе тавары. Недастача 70 мільёнаў – гэта як? Вы больш верце такім, як Дубаносава. І ў нас, у Беларусі стэрэатып, пра людзей, звязаных з апазіцыяй, будзе як пра самых “кончаных” людзей. Няхай да псіхолага сходзяць, палечаць свае галовы.
Леанід Дубаносаў актывіст кампаніі “Гавары праўду”, быў звольнены з прадпрыемства “Граніт” за адмову пакінуць незалежны прафсаюз .
Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя