Ператрус на лецішчы старшыні гарадзенскага БНФ Вадзіма Саранчукова
Паводле інфармацыі з Гародні ўвечары 15 ліпеня быў здзейснены ператрус на лецішчы старшыні гарадзенскай партыі БНФ Вадзіма Саранчукова. Лецішча яго ў Гарадзенскім раёне, туды прыехаў бус з сілавікамі ў колькасці каля дзесяці чалавек. Ні Вадзіма Саранчукова, ні яго жонкі на сядзібе не было. Паводле відавочцаў, тым ня менш ператрус быў здзейснены без гаспадароў, толькі ў прысутнасці панятых.
Пасля ператрусу дом на лецішчы апячаталі. З чым фармальна звязаны такі пагромны ператрус – пакуль невядома.
Беларускае Радыё Рацыя
