Ператрус у Аланы Гебрэмарыам



Да моладзевай актывісткі Аланы Гебремарыам, прадстаўніцы Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў – прыйшлі з ператрусам.

Інфармацыю пра ператрус пацвердзілі ў Каардынацыйнай радзе па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў краіне. Падрабязнасці пакуль невядомыя, адзначае БелаПАН. Алана Гебрэмарыам займалася аказаннем дапамогі студэнтам, якія падпалі пад рэпрэсіі за сваю пазіцыю.

«Многія ўніверсітэты за межамі Беларусі гатовы прыняць на дыстанцыйную і вочную вучобу нашых студэнтаў. Зараз вядуцца перамовы з праграмай Каліноўскага, Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам ды іншымі ўстановамі. Пры гэтым важна, каб моладзь не імкнулася пакідаць краіну і спыняць пратэсты», – цытаваў Гебрэмарыам телеграм-канал Ціханоўскай напрыканцы кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: ex-press.by/