Ператрус ва ўладальніка партала «Виртуальный Брест» Андрэя Кухарчыка 



Пра гэта пісалі ў берасцейскіх інфармацыйных Telegram-каналах і камунікацыйных чатах.

Інфармацыю пацвердзіў і сам Андрэй Кухарчык, ён таксама распавёў пра прычыны прыходу сілавікоў:

– 26 лютага каля 7 раніцы пазванілі ў дзверы кватэры, прадставіліся – міліцыя. Мы адкрылі. Яны нам паказалі свае пасведчанні. Пасля паказалі пастанову СК аб правядзенні вобшуку ў сувязі з масавымі мерапрыемствамі на перакрыжаванні бульвару і Машэрава 13 верасня. Гэта так званая “справа аб карагодзе”. У рамках гэтай справы яны  праводзілі вобшук у маёй кватэры і забралі смартфон і кампутар.

Андрэй Кухарчык дадаў, што працэдура ператруса праводзілася карэктна.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: mediabrest.by