Ператрусы ў Наваполацку скончыліся арыштамі
Прайшлі суды над затрыманымі жыхарамі Наваполацку, людзям прысудзілі штрафы і адміністрацыйныя арышты, паведамляюць праваабаронцы. Ператрусы ў Наваполацку адбыліся ў аўторак, 16 лістапада — праваабаронцам вядома найменш пра пяць. Пасля іх затрымалі некалькі чалавек.

Падрабязнасці з судоў таксама невядомыя. Ёсць толькі інфармацыя, што Таццяну Сцяпанаву аштрафавалі па арт. 24.23 на 2900 рублёў, Юрыю Падлознаму, Андрэю і Сяргею Корабавым прысудзілі па 15 сутак арышту. Да затрыманых мужчын да суда не пускалі адвакатаў, спасылаючыся на „санітарную апрацоўку”. А калі праходзіў суд, то адвакатам казалі, што затрыманыя на шпацыры.
