Пераздачы ў БДУ сталі платнымі
З 1-га студзеня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пераздачы сталі платнымі. Набыло моц палажэнне аб аплаце паўторнай здачы залікаў і экзаменаў. Яшчэ ў лістападзе 2015-га яго зацвердзіў рэктар БДУ Сяргей Абламейка.
За пераздачу экзамену ў прафесара трэба будзе заплаціць 53 тысячы рублёў, у дацэнта — 50 тысяч, у выкладчыка без навуковай ступені — 47 тысяч, заліку — 37, 35 і 33 тысячы адпаведна.
Кіраўніцтва БДУ звяртала ўвагу на тое, што плата за паўторную здачу залікаў і экзаменаў ужо даўно ўведзеная ў большасці беларускіх ВНУ. Тым не менш, увядзенне платных пераздач стала прычынай незадавальнення студэнтаў. Актывісты руху „Студэнты супраць” сабралі некалькі тысяч подпісаў за адмену гэтага рашэння і правялі ў Менску марш пратэсту. Яны патрабавалі адмены нормы аб платных пераздачах і ўвядзення механізму рэальнага самакіравання ў БДУ.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота tut.by