Першае інстаграм-шоу па-беларуску



У Беларусі запускаецца першае інстаграм-шоу па-беларуску “Мова чэлендж”. Падчас шоу ў герояў будзе месяц, каб пачаць размаўляць па-беларуску.

Два разы на тыдзень героі будуць атрымліваць заданні, звязаныя з беларускай мовай. Па нарастальнай з кожным заданнем героі ўсё болей у сваім жыцці будуць выкарыстоўваць беларускую мову. Шоу будзе транслявацца ў фармаце сторыз у інстаграме @artsiadziba, а таксама ў інстаграме герояў. 

Калі нехта яшчэ не вырашыў перайсці на родную мову, то самы час гэта зрабіць!

Героі будуць абірацца з дапамогай анлайн-кастынгу. Заяўку на ўдзел можна будзе падаць да 1 ліпеня: https://forms.gle/W3KzPH8XJZwnLuo1A

Паводле прэс-рэлізу