„Першай мэтай было, каб украінцы адрознівалі сапраўдных беларусаў ад лукашэнкаўскай Беларусі”
Прадстаўніца Беларускага інфармацыйнага цэнтра ў Львове Аліна Рудзіна распавядае ў эфіры нашага радыё пра дзейнасць цэнтра на карысць беларусам і ўкраінцам.
РР: З’яўленне гэтага Цэнтра ці звязана нейкім чынам з ваеннымі дзеяннямі, якія зараз адбываюцца ва Украіне?
Аліна Рудзіна: Так, гэта відавочна. Першыя дні мы балі занятыя тым, каб дапамагаць беларускім уцекачам і ўкраінскім перасяленцам і ўцекачам. І мы таксама былі вельмі ўсхваляваныя тым, што Беларусь можа прыняць удзел у агрэсіі Расеі супраць Украіны. І даходзілі нейкія звесткі аб тым, што так ці інакш атрымліваецца нейкая дыскрымінацыя беларусаў ва Украіне. Мы хацелі проста нейкім чынам апрацоўваць гэтую інфармацыю, працаваць тут і даносіць да ўкраінцаў пра тое, што робяць зараз беларусы ва Украіне і па-за межамі Беларусі. Як яны валанцёраць, як дапамагаюць з гуманітарнымі грузамі, як прымаюць у сябе, як мы тут, бежанцаў і перасяленцаў.
І першай мэтай для нас было, каб украінцы адрознівалі сапраўдных беларусаў ад лукашэнкаўскай Беларусі.
РР: Так, мне зараз узгадаліся, не ведаю чаму, чачэнцы і кадыраўцы. Гэта таксама дзве розыя рэчы. Але не пра гэта, вядома, будзем гаварыць.
Цэнтр пачынаўся як інфармацыйны, вы ставілі перад сабой задачу – інфармаваць. Але як выглядае цяпер асноўная структура дзейнасці цэнтра? Я так разумею, што яна змянілася. Не толькі інфармацыя. Але таксама і дапамога. Як гэта выглядае?
Аліна Рудзіна: Цэнтр больш працуе з інфармацыяй, але ж у нас тут ёсць такая пэўная суполка беларусаў, ёсць нейкія рэсурсы, якія нам даступныя. Мы можам зрабіць там збор на што заўгодна, мы можам адправіць гуманітарку, можам, напрыклад, дапамагчы батальёну Кастуся Каліноўскага нейкім кропкавым зборам. Запускаем інфармацыйныя каналы ў тэлеграме, у твітары, каб распавядаць пра тое, што зараз адбываецца ў Беларусі, пра тыя падзеі, якія тым ці іншым чынам звязаныя з Украінай. То-бок пра ўсе гэтыя абсурдныя арышты за праяву салідарнасці з Украінай, усе гэтыя абсурдныя справы, затрыманні, катаванні.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя