Першамай на дачных дзялках
Міжнародны дзень працоўнай салідарнасці, Першамай, на Бярозаўшчыне ўспрымаецца як магчымасць папрацаваць у полі. Сёння як і раней, хаця ўжо абавязку ўдзельнічаць у дэманстрацыях няма, людзі праводзяць гэты дзень салідарна на сваіх дачных дзялках.
– Я лічу, што трэба святкаваць з 1-га па 9-е мая. Таму што ў людзей зараз шмат клопатаў на дачах. Мы вельмі шмат працуем, трэба калісьці і адпачываць.
– 1 мая ў гэтых мясцінах самая-самая праца на градках. І бульбу трэба садзіць.
– Добра, што выходны дзень. Яшчэ адна нагода, каб выпіць.
– Я 1 мая не святкую, бо гэта навязанае свята. А тыя дэманстрацыі ўвогуле сядзяць у пячонцы.
– Тры выходныя дні даюць адно – спрыяюць сельскагаспадарчым працам.
Цяпер агульнага прымусу ісці на дэманстрацыі няма. Але Беларусь дазваляе выказваць міжнародную салідарнасць працоўных толькі на дзяржаўным узроўні. Незалежным прфсаюзам і сацыял-дэмакратам гэта сёлета забаронена.
Беларускае Радыё Рацыя