Першамайскія акцыі анархістаў у гарадах Беларусі



1 Мая анархісты ў розных гарадах Беларусі правялі агітацыйныя акцыі, якія заклікаюць беларусаў страйкаваць і супраціўляцца.

У Менску з даху дома па праспекце Пушкіна быў вывешаны 20-мятровы банер «Надаела галадоўка? Выхад – страйк! ».

У Салігорску, дзе нядаўна адбыўся страйк працаўнікоў, актывісты пакінулі графіці «Дэпутатаў у шахты».

У Берасці група анархістаў вывесіла банер, намалявала графіці і раздала ўлёткі берасцейцам.

Банер таксама быў вывешаны ў горадзе Бяроза.

Ва ўмовах, калі ўлада ўсяляк душыць вулічныя пратэсты, як толькі яны набіраюць пагрозлівую ёй сілу, варта ўспомніць пра спосаб барацьбы, які можа ўдарыць па ўладзе мацней за ўсё. Гэты спосаб – страйк.

Адмовіўшыся працаваць на гэтую банду прыгнятальнікаў і паразітаў, і знаходзячыся ў розных гарадах, на розных прадпрыемствах, мы зможам не проста словамі, а дзеяннем паказаць, што нам надакучыў бязьмежжа і галеча.

revbel.net