Першая ахвяра свіннога грыпу ў Пінску?



У Пінску, па неафіцыйнай інфармацыі, ад так званага “свіннога грыпу” памёр мясцовы жыхар. Гэты факт не пацвярджаюць і не абвяргаюць у гарадскіх установах аховы здароўя. Тым не менш паведамленне хутка распаўсюджваецца сярод гараджан.

Панікі альбо вялікага попыту ў аптэках не назіраецца. Магчыма гэта абумоўлена маральнай падрыхтаванасцю пінчукоў, якія падзяліліся з нашым радыё парадамі, як умацаваць імунітэт:

– Менш кантактаваць з хворымі і не хадзіць у месцы масавага скаплення людзей.

– Толькі не па шпіталях – народныя спосабы ёсць.

– Трэба, каб вітаміны паступалі ў арганізм. Калі адчуваеш, што захварэў, то трэба адразу антывіруснае выпіць.

– Больш ужываць вітамінаў, каб падтрымаць аслаблены арганізм.

Паводле  афіцыйных дадзеных Міністэрства аховы здароўя ў Беларусі грып Н1N1 выяўлены ў 38 грамадзян і ўсе яны не прайшлі вакцынацыю.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя