Першая дэкада жніўня будзе халоднай і з дажджамі
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску распавёў кіраўнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамету Аляксандр Бяганскі:
– Першая дэкада жніўня чакаецца з даволі няўстойлівым надвор’ем, вызначальны ўплыў будуць аказваць атмасферныя франты і паветраныя масы, якія паступаюць з паўночных раёнаў Еўропы. Чакаецца паніжаны ў большасці дзён тэмпературны фон і значная колькасць ападкаў. Толькі ў другой палове дэкады, асабліва ў паўднёва-заходніх раёнах, чакаецца павышэнне тэмпературнага фону і крыху меншая колькасць ападкаў.
У другой палове жніўня прыйдзе цяпло – да 30 і больш градусаў. Разам са спякотай сіноптыкі абяцаюць і шмат навальніц.
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: БелТА
