Першая Святая Камунія гарадзенцаў



На Гарадзеншчыне сотні дзяцей каталіцкага веравызвання прыступаюць да Тамніцы Споведзі і прыняцця Першай Камуніі. Цягам траўня і чэрвеня ўрачыстасці пройдуць ва ўсіх парафіях дыяцэзіі. На працягу двух гадоў дзяцей старанна рыхтавалі да аднаго з самых важных момантаў у жыцці кожнага верніка – зазначае  біскуп Юзаф Станеўскі:

–  Першая Камунія – гэта ваша першая сустрэча з Богам, з Хрыстом. Мы сведкі, і ў гэты момант нам прыемна прыглядацца да вас, глядзець на вашу радасць і захапленне, бо прымаеце да сэрца Хрыста падчас гэтай Святой Камуніі. І мы, дарослыя, вяртаемся разам з вамі да таго дня, калі самі прымалі Першую Камунію.

Пасля прыняцця Першай Камуніі ў дзяцей пачынаецца  белы тыдзень, на працягу якога яны ў першакамунійных строях  дзеля ўзрастання ў веры штодзённа ўдзельнічаюць ў маёвых набажэнствах.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня