Першая Святая Камунія гарадзенцаў
У каталіцкіх касцёлах Гарадзеншчыны пачаліся ўрачыстасці Таямніцы Споведзі і прыняцця Першай Святой Камуніі. Цягам двух месяцаў дзеці з усіх парафій, а гэта недзе каля тысячы чалавек, упершыню прымуць Эўхарыстыю – цела і кроў Хрыста ў выглядзе хлеба. Як зазначае пробашч Гарадзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля Зміцер Лабкоў, гэты дзень з’яўляецца вельмі важным не толькі для дзяцей, але таксама для іх родных і блізкіх:
– Яны рыхтаваліся, спадзяваліся прыходу Пана Езуза. І атрымалі тое, чаго чакалі: супакой у сэрцы, радасць, бо Бог іх любіць, прысутнасць іх бацькоў, хросных. Спадзяюся, яны і далей усё жыццё будуць любіць Пана Езуса і заўсёды будуць разам з ім.
У парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля, якая з’яўляецца адной з самых вялікіх ва ўсёй краіне, да Таямніцы Споведзі і прыняцця Святой Камуніі прыступіла каля 150 дзяцей. Катэхэза для іх выкладаецца на дзвюх мовах – беларускай і польскай.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня