Першая ў Беларусі паркоўка для матацыклаў — у Гародні
У Гародні каля гандлёвага цэнтра OldCity арганізавана першая ў Беларусі афіцыйная паркоўка для матацыклістаў. Праект рэалізаваны пры падтрымцы ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама.
Месцы для паркоўкі матацыклаў пазначаныя знакамі і дарожнай разметкай. Паркоўка бясплатная і знаходзіцца пад відэаназіраннем.
[Not a valid template]
У планах гандлёвага цэнтра – пашырэнне і ўдасканаленне паркоўкі. У перспектыве тут могуць з’явіцца месцы для захоўвання шлемаў і асабістых рэчаў, паведамляе «Новый Гродно».
![](/wp-content/uploads/2022/04/racyja_app_1200x300.jpg)