Першы этап перапісу насельніцтва стартаваў у Беларусі
Першы этап перапісу насельніцтва стартаваў у Беларусі, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Да 30 лістапада рэгістратары абследуюць усе будынкі як дзейсныя, так і тыя, што знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва, у якіх пражываюць ці могуць пражываць людзі да моманту правядзення перапісу насельніцтва ў кастрычніку 2019 года, а таксама нежылыя будынкі, занятыя арганізацыямі.
Такая праца праводзіцца для складання спісаў дамоў і памяшканняў у гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і буйных сельскіх населеных пунктах. Да яе прыцягнутая тысяча чалавек, задзейнічаны работнікі жыллёва-камунальных арганізацый усіх абласцей.
Рэгістратары аснашчаны планшэтамі з усталяваным на іх адмысловым праграмным забеспячэннем, якое дазваляе ў рэжыме рэальнага часу звяртацца да картаграфічных матэрыялаў – картах рэгістрацыйнага ўчастка, дзе адлюстраваны дарогі, вуліцы, будынкі.
Усе адрасныя пункту будынкаў ўтрымліваюць дадзеныя аб месцазнаходжанні, прызначэнні, колькасці кватэр, пад’ездаў і інш. Пры праверцы рэгістратар ўдакладніць, ці сапраўды будынак існуе па паказаным адрасе, праверыць атрыбутыўную інфармацыю і адкарэктуе яе пры неабходнасці.