Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч у рэанімацыі
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі 87-гадовы Станіслаў Шушкевіч знаходзіцца ў рэанімацыі.

Паводле слоў жонкі Ірыны, Станіслава Шушкевіча паклалі ў рэанімацыйнае аддзяленне лечкамісіі з прычыны наступстваў каронавірусу. Месяц таму ён перахварэў на “амікрон”, пры тым што апошнія месяцы знаходзіўся ў кватэры і кантакты былі зведзеныя да мінімуму – піша Радыё Свабода.
Станіславу Шушкевічу 87 гадоў, ён член-карэспандэнт акадэміі навук, у 1991-1994 быў старшынёй Вярхоўнага Савета 12-га склікання. Адзін з падпісантаў Белавежскага пагаднення, якое паставіла кропку ў існаванні СССР.
Беларускае Радыё Рацыя
