Першы лек ад COVID-19 паспяхова прайшоў выпрабаванні
Клінічныя выпрабаванні прэпарату рэмдэсівер пацвярджаюць яго эфектыўнасць у барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй Covid-19, паведамляе BBC.
Эксперымент, у якім бяруць удзел больш за тысячу пацыентаў з ЗША, Азіі ды Еўропы, у якіх станоўчы тэст на каронавірус, распачаўся два месяцы таму. Пацыенты падзеленыя на дзве групы, адным даюць рэмдэсівір, другім – плацэба. Людзі не ведаюць, у якой групе яны знаходзяцца.
Выявілася, што тыя, хто прымаў рэмдэсівір, выздараўліваюць за 11 дзён, тады як пацыенты з другой групы – за 15. Калі канчатковыя вынікі эксперыменту будуць гэткімі ж паспяховымі, як і папярэднія, рэмдэсівір будзе першым прэпаратам, які прайшоў паспяховую праверку.
Беларускае Радыё Рацыя