Першы ляжачы кінатэатр з’явіцца вясной у Гародні
Першы ў Гародні ляжачы кінатэатр пачне працу вясной. Пра гэта БелТА паведаміў генеральны дырэктар КУП „Гроднааблкінавідэапракат” Юрый Аляксей.
Кінатэатр незвычайнага фармату будзе адкрыты на базе моладзевага цэнтра „Гародня”. Цяпер закупляецца неабходнае абсталяванне.
„Галоўная асаблівасць новага кінатэатра — магчымасць прагляду кінафільмаў лежачы. Для гэтага ў зале моладзевага цэнтра з’явяцца зручныя шэзлонгі і канапы. Тут жа будзе працаваць бар. Для аматараў класічнага прагляду ўсталюем некалькі шэрагаў зручных крэслаў”, — адзначыў Юрый Аляксей. Ён падкрэсліў, што гэта не першая спроба ў Гародні стварыць кінатэатр новага фармату. Раней былі запушчаны і паспяхова функцыянуюць начны кінатэатр і кінабар.
Юрый Аляксей адзначыў, што моладзевы цэнтр „Гародня” ствараўся на базе былога кінатэатра дзякуючы ініцыятыве моладзі рэгіёна, якая прапанавала выкарыстоўваць стары будынак у новым фармаце на конкурсе „100 ідэй для Беларусі”. І многія ініцыятывы па выкарыстанні цэнтра таксама зыходзяць ад моладзі. У новым кінатэатры будуць паказваць фільмы ў 3D-фармаце.