Першы пацверджаны выпадак каронавіруса ў Магілёўскай вобласці



У Магілёўскай вобласці, па дадзеных на раніцу, зарэгістраваны першы выпадак пацверджанай каронавіруснай інфекцыі, паведамляе mogilevnews.by. Ён выяўлены ў жанчыны 33 гадоў, якая пражывае ў Крычаве.

– Пацыентка была ў працяглай камандзіроўцы ў Віцебску. Яна цалкам абследаваная, праведзены ўвесь спектр неабходных супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў. Мы яе перавялі ў Магілёўскую інфекцыйную бальніцу. На сённяшні дзень яе стан стабільны. Яна атрымлівае неабходнае лячэнне, – распавяла Ірына Бас, намесніца галоўнага лекара «Магілёўскай інфекцыйнай бальніцы», галоўны пазаштатны інфекцыяніст галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама. – Таксама мы абследавалі ўсіх кантактных асоб, якія падлягалі такому абследаванню. У іх адмоўныя вынікі. Зараз у Крычаве праводзяцца неабходныя супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы.