Першы прысуд у Берасці па так званай “карагоднай справе”



У Берасці абвясцілі прысуд першым дзесяці абвінавачаным паводле крымінальнай справы аб пратэстным карагодзе на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў 13 верасня мінулага года. Суд прызнаў усіх вінаватымі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, што пацягнула парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. Тром абвінавачаным прызначылі хатнюю хімію: па паўтара года для 25-гадовай настаўніцы Марыны Глазавай і Яраслава Ярашука, 20-гадовая студэнтка Марына Сірэцан атрымала год.

Федарэнку, Каўпачыка, Якубука, Дзенісенку, Літвіна суд адправіў на звычайную хімію на паўтара года, Максіма Жарава і Вадзіма Варановіча — на два гады. Падчас абвяшчэння прысуду камусьці са сваякоў абвінавачаных стала дрэнна — жанчыне выклікалі хуткую. Пасля абвяшчэння нехта ў зале крыкнуў: “Жыве Беларусь!”

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: СК