Першы прысуд за каментар перастрэлкі Зельцара з КДБ



Вынеслі першы прысуд за каментар у інтэрнэце пра перастрэлку Андрэя Зельцара з КДБшнікамі. Пра гэта паведаміла Генпракуратура Беларусі. 

45-гадовага жыхара Магілёва прызналі вінаватым у «публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў». Мужчыну прысудзілі 2 гады калоніі і штраф 100 базавых велічыняў. Адна базавая зараз складае 32 рублі.

Беларускае Радыё Рацыя