Першы самалёт “Іракскіх авіяліній” прызямліўся ў Менску
“Іракскія авіялініі” адкрылі рэгулярныя спалучэнні паміж Іракам і Беларуссю. Як паведамляе БелаПАН, урачыстае адкрыццё новых спалучэнняў паміж іракскімі гарадамі Багдад і Басра і Менскам адбылося 20 студзеня. У беларускай сталіцы прызямліўся лайнер, на борце якога былі высокапастаўленыя госці з Ірака: міністр траспарту, генеральны дырэктар авіякампаніі ды іншыя афіцыйныя асобы, а таксама група іракскіх журналістаў.
