Першы ў ВКЛ паштовы тракт праходзіў праз Беласток і Гародню
На календары – Сусветны дзень пошты. У Беларусі гэта прафесійнае свята для амаль 25 тысяч чалавек, якія працуюць у сферы паштовай сувязі. На сёння па ўсёй краіне дзейнічае 3 тысячы паштовых аддзяленняў. Па словах супрацоўніцы “Белпошты” Кацярыны Крывецкай, сеціва, з’ўленне новых тэхналогій, не выціскаюць пошту, а наадварот ідзе ўзаемадапаўненне:
– Вы не зможаце адправіць пасылку ці бандэроль па электроннай пошце. А зараз шмат адпраўляюць праз пошту інтэрнэт-крамы. Таму аб’ёмы растуць, і запатрабаванасць пошты заўсёды будзе вельмі вялікая.
Сістэмная праца пошты на беларускіх землях пачалася з часоў Вялікага княства Літоўскага. У 1558 годзе з’явіўся ўказ аб арганізацыі пошты, а ў 1583 годзе на першым на тэрыторыі Беларусі паштовым тракце Варшава – Беласток – Гародня – Вільня ўвялі сістэму тарыфаў.
Беларускае Радыё Рацыя