Першы выпадак каронавіруса на Берасцейшчыне
Паводле інфармацыі дзяржаўнай установы „Берасцейскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя” выяўлены COVID-19.
Інфармацыю падае афіцыйны сайт установы, паводле дадзеных на 1 красавіка 19:31:
– На тэрыторыі Берасцейскай вобласці выяўлены станоўчы тэст на COVID-19 у асобы, якая знаходзіцца пад наглядам, як кантакт першага парадку ў інфекцыйным аддзяленні ўстановы аховы здароўя Берасцейская абласная клінічная лякарня.
Берасцейская вобласць стала апошняй у Беларусі, дзе выявілі каронавірус.
Беларускае Радыё Рацыя