Першы выпадак каронавіруснай інфекцыі выяўлены ў Мастах
Першы выпадак каронавірусу зафіксаваны ў Мастах (Гарадзенская вобласць).
Інфармацыю пра пацыента з СOVID-19 пацвердзіў галоўны лекар Мастоўскай цэнтральнай лякарні Аляксандр Козіч.
На найбуйнейшым прадпрыемстве раёна «Мастоўдрэў» БелаПАН паведамілі, што ў іх няма супрацоўнікаў з каронавірусам. Намеснік генеральнага дырэктара Вольга Говарава адзначыла, што завод увесь красавік працуе ў звычайным рэжыме. Толькі адзін з супрацоўнікаў, які вярнуўся з-за мяжы, самаізаляваўся на 14 дзён і ўзяў адпачынак за свой кошт.
Згодна са звесткамі Міністэрства аховы здароўя, на 10 красавіка колькасць пацверджаных у Беларусі выпадкаў каронавіруснай інфекцыі COVID-19 дасягнула 1.981. У лякарнях знаходзіцца 1.793 пацыенты, 19 чалавек памерлі.
