Першыя рэакцыі на прысуд Віктару Бабарыку
Святлана Ціханоўская адрэагавала на навіну наступным чынам: „Для Віктара – як і для тысячаў нявінных людзей у турмах – каштоўней за ўсё надзея ў нашых сэрцах. Дзеля гэтае надзеі ён не пайшоў на ўгоду з рэжымам. І ён па-ранейшаму верыць у нас. Але ці верым мы ў сябе самі? Віктар Бабарыка ўжо больш году ў турме. І толькі ад нас з вамі залежыць, ці ператворыцца гэты год у 14”.
„Жорсткая фікцыя судовай сістэмы Беларусі ва ўсёй красе сёння з прысудам Віктару Бабарыку, прадэманстраваўшы, што рэжым Лукашэнкі не спыніцца ні перад чым, каб утрымаць уладу„, напісала пасольства ЗША ў Беларусі ў афіцыйным Твітар-акаўнце.
Сябра Рады ПЦ „Вясна” Валянцін Стэфановіч: „Гэты несправядлівы і жорсткі прысуд яшчэ больш замацаваў нашую перакананасць у выключна палітычна матываным пераследзе Віктара Бабарыкі… Мы, як і раней, патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладанага вызвалення Вікатара Бабарыкі, сябраў ягонай ініцыятыўнай групы і выбарчага штаба„.
Кіраўнік НАУ Павал Латушка: „Віктар Бабарыка – чалавек, які дапамог нам усім паверыць, што змены магчымыя. І мы павінны зрабіць усё, каб гэтая вера ў змены стала рэчаіснасцю… Усіх, каго судзілі па палітычных справах, мы вызвалім раней тэрміну„.