Пестыцыды са Слонімшчыны вывезуць французы



310 тон тон сумесяў непрыгодных пестыцыдаў, якія адносяцца да стойкіх арганічных забруджвальнікаў, вывезуць і ўтылізуюць  са Слонімскага раёна да 30 кастрычніка 2015 года. Аб гэтым паведаміў начальнік Слонімскай раённай інспекцыі  прыродных рэсурсаў Іван Шыркавец. Тэндар на вываз ядахімікатаў выйграла адна французская фірма.

Нагадаем, што гэтыя пестыцыды, якія праляжалі каля 40 гадоў у магільніку каля Слоніма, складзіравалі некалькі гадоў таму ў вёсцы Мізгіры Слонімскага раёна. Спачатку яны ляжалі ў бочках пад адкрытым небам, а потым гэтыя бочкі паставілі ў былыя кароўнікі. Але адтуль і сёння ідзе непрыемны пах. Жыхары вёсак Слонімскага і Пружанскага раёнаў, якія знаходзяцца побач з Мізгірамі, летась звярталіся ў розныя істанцыі, каб як найхутчэй з Мізгіроў вывезлі атруту. І яе ўсё ж сёлета нарэшце вывезуць. Цяпер ідзе афармленне неабходных дакументаў.

^A63CEE3B5B3E6C3CD972D65B6A44DC5D45A346982D64D2692A^pimgpsh_fullsize_distr

Барыс Баль. Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Фота аўтара