Pfizer і Moderna прагназуюць, што свет вернецца да звыклага жыцця праз год



Кіраўнік кампаніі Pfizer, вытворцы вакцыны ад каронавіруса, лічыць, што свет можа вярнуцца да звыклага жыцця — такога, як перад пандэміяй — у наступным годзе. Тым не менш, магчыма, прышчэпкі ад COVID-19 трэба будзе рабіць штогод, заявіў Альбэрт Бурла ў інтэрв’ю ABC News.

Падобныя ацэнкі агучыў і кіраўнік іншай кампаніі-вытворцы вакцыны Moderna. Кіраўнік Pfizer Бурла таксама заявіў, што кампанія днямі падасць дакументы рэгулятару ЗША на зацверджанне выкарыстання вакцыны для дзяцей з 5 гадоў.

У Цэнтры ЗША па кантролі над захворваннямі (CDC) рэкамендавалі правядзенне прышчэпкі дадатковай, трэцяй, дозай вакцыны Pfizer для асобаў, старэйшых за 65 гадоў, людзей з аслабленай імуннай сістэмай, а таксама тых, хто мае высокую рызыку заразіцца COVID-19 праз сваю прафесійную дзейнасць.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: АР