Пік эпідэміі каронавіруса ў Беларусі чакаецца напрыканцы траўня



Пік эпідэміі каронавіруса ў Беларусі чакаецца напрыканцы траўня, спад да сярэдзіны чэрвеня. Фінішам спецыялісты называюць сёлетнюю дату 14 жніўня.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

– Гарадскія ўлады вырашылі працягнуць ацяпляльны сезон як адну з мераў па прафілактыцы прастудаў і барацьбе з каронавірусам.

7 траўня ў горадзе пройдзе першы электронны кірмаш працоўных вакансіяў для ўсіх жадаючых. Абітурыентам сталіцы рэкамендавана прыходзіць у пункты рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэставанне за пропускам у масках.

Большасць дзяцей застаецца дома без наведвання навучальных установаў. Парад Перамогі ў Менску правядуць без удзелу ветэранаў вайны.

Менскія байкеры адмовіліся ад афіцыйнага адкрыцця сезону ў сталіцы, але ўсё ж адзначылі яго масавым выездам у Маладзечна.

Беларускае Радыё Рацыя