Пік заражэння COVID-19 на Гарадзеншчыне чакаецца на гэтым тыдні
Па дадзеных на 5 траўня, 412 пацыентаў лечацца ў вобласці ад каронавіруса. Да сярэдзіны гэтага тыдня чакаецца пік захворвання COVID-19. З наступнага тыдня наступіць «фаза плато» — колькасць хворых перастане павялічвацца, а ачунялых стане куды больш.
Пра гэта распавёў намеснік старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк.
З медыцынскіх устаноў вобласці выпісаныя 142 чалавекі, якія перахварэлі на каронавірус. Для лепшай дыягностыкі ў Гародні працуюць ужо чатыры лабараторыі, якія даследуюць біяматэрыялы на наяўнасць COVID-19. У вобласці ёсць 9000 месцаў для хворых, паведаміў намеснік старшыні аблвыканкама.
Фота grodnonews.by