Пікет АГП у Гародні: прапануем альтэрнатыву



У Гародні адбыўся перадвыбарчы пікет Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Актывісты партыі цягам некалькіх гадзінаў збіралі подпісы за пенсіянера Міколу Саляніка, які хоча стаць дэпутатам на мясцовых выбарах 2018 году.

Пра акцыію і рэакцыю людзей на пікеце распавядае Мікола Салянік:

– Усе людзі ведаюць, якія ў нас выбары. Усе ведаюць, што ў нас прызначаюцца кандыдаты. Так прама і кажуць, што выбараў у нас няма. Але ж мы людзям растлумачваем, кажам, калі мы не будзем нічога рабіць, дык і ніхто нічога не зробіць. Хаця б вось у гэты час, які адводзіцца для агітацыі, мы маем магчымасць пагаварыць з людзьмі.

Адмыслова на акцыю Міколы Саляніка ў Гародню з Менску завітала актывістка АГП  Ніна Даўгучыц:

– Мы падтрымліваем гарадзенцаў у іх імкненні і жаданні выбраць незалежнага ад улады кандыдата, апазіцыйнага кандыдата. Мы разумеем, што выбараў няма, але ў Беларусі павінны ведаць, што ёсць людзі, якія гатовыя ўзяць адказнасць за змену сітуацыі ў краіне, які ідуць камандай, а ў камандзе ёсць прапановы па эканамічнаму развіццю краіны. У партыі АГП ёсць эксперты. У партыі АГП ёсць патэнцыял па змене сітуацыі ў краіне.

Падчас пікета ўдалося сабраць амаль сотню подпісаў за Міколу Саляніка. Пікет часам пераўтвараўся ў палітычныя дэбаты на розныя тэмы.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя