Пікет Чарнавуса супраць падвышэння пенсійнага ўзросту



Баранавіцкі грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус правёў адзіночны пікет на плошчы каля гарадскога выканаўчага камітэта. Пікет праходзіў паўгадзіны. Чарнавус стаяў каля вялікага плаката з надпісам “Я супраць падвышэння пенсійнага ўзросту, а вы?” Ён не звяртаўся па дазвол, але лічыць, што мае права быць пачутым:

– Ён жа не запытаў у народа, ці згодны той. Ён вырашыў са Шчоткінай – і падпісаў указ. Да таго пенсійнага ўзросту, які ён хоча зрабіць, пенсіянер не дажыве. І плаціць ужо не будзе каму. Няхай ён гэтыя грошы возьме ў кіраўніцтва, якое крадзе, крадзе і крадзе. І тады хопіць усім.

Паводле Чарнавуса,  міліцыя і ваенныя чамусьці ў 45 ідуць на пенсію. А потым яшчэ працуюць, і з пенсій не  вылічваюць працэнты.

P1050040

Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы