Пікет салідарнасці з абаронцамі Курапатаў у Ізраілі
У Ізраілі адбыўся адзіночны пікет салідарнасці з абаронцамі Курапатаў. Прадстаўнік беларускай грамады Барыс Давід Балтэ прыйшоў з бел-чырвона-белым сцягам да помніка Міхоэлсу, Зускiну і сябрам Габрэйскага антыфашысцкага камітэту.
«Гэта помнік, які быў пастаўлены нашай мясцовай уладай. Ён знаходзіцца на плошчы імя Саламона Міхоэлса, які, як вядома быў забіты ў Менску МГБ – тым жа органам, які дагэтуль забіваў людзей у Курапатах, у Курапатах, дзе цяпер адбываецца акцыя па знішчэнні Народнага Мемарыялу», – гаворыць Барыс Давід Балтэ.
Таксама ля ізраільскага помніка з’явіўся плакат «Рукі прэч ад Курапатаў!»
Беларускае Радыё Рацыя
