Пікет супраць саюзу Беларусі і Расеі



Каля расейскага пасольства ў Менску прайшоў пікет супраць саюзу Беларусі і Расеі. Каля дзесяці актывістаў выйшлі да будынку расейскага дыпламатычнага прадстаўніцтва з бел-чырвона-белымі сцягамі і плакатамі «Саюз з агрэсарам гэта вайна», «Добры сусед той, хто жыве праз плот», «„Не“ саюзу з бандай» ды іншымі.

pikiet_3

pikiet_2

Напрыканцы пікетоўцы праспявалі гімн «Магутны Божа». За акцыяй сачыла каля двух дзясяткаў праваахоўнікаў. Міліцыянты папярэдзілі ўдзельнікаў пікету пра тое, што яны ўдзельнічаюць у несанкцыянаваным мерапрыемстве, і адразу пачалі складаць пратаколы.

pikiet_1

З заклікам выйсці на пікет у так званы Дзень яднання народаў Беларусі і Расеі выступіў «Малады фронт». Акрамя маладафронтаўцаў, у акцыі прымалі ўдзел сябры БХД і грамадскія актывісты.