Пікетам Рыгора Грыка зацікавілася міліцыя
Кандыдат у гарадскі савет дэпутатаў па выбарчай акрузе №15 Рыгор Грык правёў два першыя агітацыйныя пікеты ў Баранавічах. Пікеты Грыка праходзілі пад бел-чырвона-белым сцягам і пад сцягам прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці.
Адзін пікет адбыўся ля Палескага рынка, другі – у цэнтры горада. Пікет падтрымалі не толькі сябры Грыка, але і неабыякавыя грамадзяне. Не абыйшлося і без міліцэйскага кантролю, кажа Рыгор Грык:
– Падыходзілі міліцыянты і хацелі, каб я прыбраў бел-чырвона-белы сцяг. І, як аказваецца, я не на тым месцы стаяў. Але пасля міліцыянт знайшоў праз інтэрнэт інфармацыю, што я маю права стаяць дзе хачу. Падыходзіла шмат людзей, паціскалі мне руку і казалі, што трэба змагацца і бараніць свае грамадзянскія і працоўныя правы.
Рыгор Грык стаў кандыдатам у дэпутаты шляхам збору подпісаў. Ён мае актыўную грамадзянскую пазіцыю, сябра Незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці. Бароніць інтарэсы простых гараджан. У выніку страціў працу і атрымаў не без дапамогі зверху стойкі статус беспрацоўнага.
Беларускае Радыё Рацыя