Пінчука, які патрабаваў спыніць трансляцыю СМІ РФ, будуць судзіць



Жыхар Пінска, які запатрабаваў спыніць трансляцыю расейскіх СМІ, чарговы раз дапытаны праваахоўнікамі па справе распаўсюду ў сеціве нацысцкай сімволікі.

Цяпер Дзмітрый Тарасюк даведаўся, што яго будуць судзіць 3 сакавіка, а таксама толькі суд вырашыць, што рабіць з канфіскаваным камп’ютарам. Сам пінчук не прызнае ніякай прапаганды нацызму. Тлумачыць, што яшчэ два гады таму пісаў гістарычны артыкул пра Гітлера і Сталіна, дзе натуральна выкарыстоўваў фотаздымкі тых часоў:

– Не распаўсюджваў нацысцкую сімволіку. Яны паказвалі фотаздымкі нацысцкай сімволікі даваенных часоў, часоў Другой сусветнай, ваенныя плакаты тых часоў. Сказалі, што гэта распаўсюд нацысцкай сімволікі.

Дзмітрый Тарасюк звярнуўся ў Мінінфармацыі, КДБ і Берасцейскі абласны выканкам з заклікам спыніць вяшчанне расейскіх каналаў, дзе гучаць абразы ў бок гісторыі і дзяржаўнасці Беларусі, назваўшы гэта пагрозай суверэнітэту. Усе ўстановы далі фармальныя адпіскі, але адразу ж пінчуком зацікавіліся праваахоўныя органы.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя