Пінчука затрымалі па «справе аб масавых беспарадках»



Гэта вынікае з паведамлення УУС Берасцейскага аблвыканкама, размешанага на афіцыйным YouTube-канале органа.

 

На відэазапісе малады чалавек апавядае пра акалічнасці вечара 9 жніўня ў Пінску:

– Побач з гарвыканкамам адбывалася сутычка з супрацоўнікамі МУС. Людзі кідалі палкі, камяні, ламалі лаўкі, вырвалі сметнікі. Паддаўшыся парыву натоўпу кінуў у супрацоўнікаў МУС пустую пластыкавую бутэльку і пустую банку. У зробленым раскайваюся.

9 жніўня па ўсёй Беларусі, у тым ліку і ў Пінску, адбыліся масавыя акцыі пратэста супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Сотні тысяч беларусаў і частка сусветнай супольнасці палічылі гэтыя выбары сфальсіфікаванымі.

Беларускае Радыё Рацыя