Пінчукам нагадалі пра іх правы
Каля дзвюх соцень бюлетэняў «Берасцейскае права» раздалі пінчукам. Акцыю арганізавалі сябры праваабарончай арганізацыі Беларускі Хельсінкскі камітэт разам з сябрамі Свабоднага прафсаюза Беларусі. Інфармацыйныя матэрыялы на цэнтральных вуліцах горада і блізу гандлёвых кропак атрымалі прадпрымальнікі і простыя мінакі, як адзначае адзін з ініцыятараў інфармацыйнай кампаніі Валянцін Лазарэнкаў:
– Галоўнае – гэта грамадскае стаўленне да правоў чалавека, а таксама праінфармаваць іх, што яны маюць правы. Але на сённяшні дзень людзі павінны іх абараняць, у першую чаргу патрабаваць з адміністрацыі, падатковай, міліцыі і іншых органаў, якія прызначаны перадусім абараняць вашы правы. Любая ўлада ад чалавека.
У бюлетэні, які трапіў у рукі пінчукоў, расказваецца, як сябе паводзіць розным мэтавым групам грамадзян у той ці іншай сітуацыі, калі іх правы парушаюцца.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота spring96.org