Пінчукі звяртаюцца ў міжнародныя арганізацыі па абароне правоў чалавека
Пінчукі, якія прайшлі праз катаванні сілавікоў у першыя паслявыбарчыя дні, звяртаюцца ў міжнародныя арганізацыі па абароне правоў чалавека. Людзі перадаюць неабходную інфармацыю адной з лідараў пінскіх прыхільнікаў перамен Вераніке Івановай.
Паводле яе слоў, вельмі шмат грамадзян, якія рэальна не з’яўляліся ўдзельнікамі пратэстаў:
– Створана міжнародная камісія па супрацьдзеянню катаванням. Я перадаю гэтую інфармацыю туды. Тыя, хто звярнуўся, іх каля 200. Людзі ехалі з працы, людзі выхадзілі ў краму, людзі ехалі ў кавярню. Не мелі пры сябе ні сцягоў, ні транспарантаў, нічога. Але тым не менш, іх прыцягнулі па артыкуле 23.34 за ўдзел. Яны не ведаю, што ім далей рабіць і звяртаюцца да нас.
Суразмоўца дадае, што на сённяшні дзень пра факты катавання і гвалту, які чынілі сілавікі над дэманстрантамі, заявіла каля 30 пінчукоў.
Беларускае Радыё Рацыя