Піншчына выйшла на плато па COVID-19
У Пінску галоўны лекар Ігар Кікценка паведаміў, што рэгіён са снежня выйшаў на плато па распаўсюду каронавіруса. На сённяшні дзень усе ўстановы аховы здароўя працуюць у штатным рэжыме. Для грамадзян, якія маюць тэмпературу альбо прыкметы COVID-19, стварылі часовы інфекцыйны цэнтр, ён працуе побач з Пінскай цэнтральнай паліклінікай.
Гэта зроблена для таго, каб зменшыць нагрузку на паліклініку і прадухіліць кантакты патэнцыйна хворых са здаровымі, – адзначае лекарка Вера Селюжыцкая:
– Тыя людзі, якія адчулі сябе не вельмі добра, хто падазрае, што меў кантакт з заражанымі, ёсць падвышаная тэмпература, ёсць праявы віруснай інфекцыі, яны могуць не выклікаць доктара, а прыйсці сюды. Спецыялісты агледзяць, ацэняць стан пацыента. Ён абсталяваны па ўсіх патрабаваннях санітарна-эпідэміялагічных для таго, каб мог аптымальна засцерагчы пацыентаў і нашых супрацоўнікаў.
У Пінску для цяжкіх пацыентаў з COVID-19 у гарадской лякарні адведзена каля 450 ложкаў, таксама хворых размяшчаюць у інфекцыйным шпіталі, што ў вёсцы Малоткавічы Пінскага раёна.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: МН