Пінск патрабуе новых, сумленных выбараў
У нядзелю ў Пінску адбыўся шматтысячны марш прыхільнікаў перамен.
Каля 20 тысяч пінчукоў прайшлі па цэнтральных вуліцах з патрабаваннем новых выбараў, неадкладнага вызвалення арыштаваных дэманстрантаў і прыцягнення да адказнасці сілавікоў, якія датычныя да катаванняў.
Сваімі думкамі ўдзельнікі падзяліліся з нашым радыё:
– Кожны чалавек на сваім месцы павінен памяняцца ў лепшы бок. Вось калі мы ўсе пачнём жыць сумленна, унутры сябе калі ўсё зменім, тады ў нас краіна зменіцца. А калі каардынальна, то трэба гэтую ўладу прыбраць і выбраць кіраўнікамі нармальных, сумленных людзей.
– Я лічу, што мы можам адстаяць канкрэтныя гэтыя выбары і гэта залежыць ад нас. Чым мы часцей будзем выходзіць, чым нас будзе больш на гэтых мітынгах…
– Ёсць надзея, што нейкія саступкі магчымы.
У ходзе мітынгу на цэнтральнай плошчы пінчукі выбралі дэлегацыю, якая сёння, 17 жніўня, павінна перадаць гарадскім уладам петыцыю з канкрэтнымі патрабаваннямі. Папярэдне вядома, што чыноўнікам на прыняццё рашэння плануюць адвесці суткі.
Беларуская Радыё Рацыя
Фота media-polesye.by