Пінск: пракуратура прызначае чальцоў Каардынацыйнай рады?



У Пінску працягваецца ціск на лідараў прыхільнікаў перамен. У міжраённую пракуратуру выклікалі сябра «Руху «За Свабоду», праваабаронцу Алеся Рамановіча.

З ім гутарку правяла намесніца Пінскага міжраённага пракурора Людміла Супрун, – распавёў актывіст:

– Сама Супрун мне паведаміла, што я з’яўляюся чальцом Каардынацыйнай рады па трансферу ўлады. Гэта мяне вельмі здзівіла. Я падпісаў папярэджанні аб парушэнні закона. У дакументах я напісаў, што не з’яўляюся чальцом Каардынацыйнай рады. Насамрэч не падаваў аніякіх заявак і я не магу ім з’яўляцца, я не даваў згоды. Гэта хутчэй за ўсё звычайная спроба на мяне неяк ціснуць, запужаць, каб я далей не ўдзельнічаў у акцыях.

Алесь Рамановіч напачатку верасня быў пакараны 20-цю базавымі штрафу за ўдзел у акцыях пратэсту. Наперадзе актывіста чакае чарговы суд, верагодна, што ён адбудзецца да канца тыдня.

Беларускае Радыё Рацыя