Пінск: прыхільнікі перамен хочуць адклікаць дэпутатаў мясцовых Саветаў



У Пінску прыхільнікі перамен прапаноўваюць пачаць працэдуру адклікання дэпутатаў мясцовых Саветаў. Гэта рэакцыя пінчукоў на тое, што на нядзельны Народны сход на галоўную плошчу горада не з’явіўся ніводзін так званы “народны абраннік” для адкрытай размовы. Хаця ўсіх запрашалі.

Працэдуру трэба весці паралельна з вулічнымі акцыямі, – упэўнены спікер пінскіх пратэстоўцаў Алесь Рамановіч:

– Калі па заканадаўству беларускаму, то гэта рэальна. Але гэта так жа рэальна і верагодна як і вольныя і справядлівыя выбары па гэтым выбарчым заканадаўстве. Безвыніковасць будзе, калі людзі будуць паводзіць сябе больш пасіўна, перастануць выходзіць. Гэтая працэдура займае даволі шмат часу. Таму магчыма праводзіць яе паралельна з гэтымі выступамі. Але ніяк нельга адмаўляцца ад масавых выступленняў дзеля гэтай працэдуры.

У Пінскім гарадскім Савеце дэпутатаў – мандат маюць 33 чалавекі, а ў Берасцейскім абласным Савеце ад Пінска прадстаўлены 4 дэпутаты.

Беларускае Радыё Рацыя