Пінск: санітарная апрацоўка пад’ездаў
У Пінску павялічылася колькасць зваротаў ад гараджан, якіх цікавіць пытанне санітарнай апрацоўкі пад’ездаў, – паведамляюць камунальнікі. Паводле іх інфармацыі, дэзінфекцыя пад’ездаў у Пінску пачалася з канца красавіка і яе ладзіць падрадная арганізацыя, якая аказвае паслугі па прыбіранні месцаў агульнага карыстання ў шматпавярховіках.
Віктар Неўдах, старшыня аднаго з пінскіх таварыстваў уласнікаў жылля, кажа, што пра санітарную апрацоўку жыхароў павінны паведамляць дадаткова:
– Павінен графік вісець: калі і ў якія гадзіны апрацоўваецца, хто апрацоўвае, што апрацоўваецца. Падлягаюць апрацоўцы: парэнчы, паштовыя скрыні, ручкі дзвярэй, ліфты, кнопкі ліфтоў. Гэта ўсё павінна апрацоўвацца. Ну і зразумела, што павінна быць абвестка, каб людзі ведалі прыкладныя гадзіны апрацоўкі і хто адказны за гэта.
Па словах Віктара Неўдаха, многія пінчукі самаарганізаваліся і далучыліся да прыбірання ўласных пад’ездаў, каб быць больш упэўненымі ў санітарнай бяспецы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота berezino.by