Пінск зачышчаюць ад бадзяжных жывёлаў
У Пінску камунальныя службы пачалі масавую зачыстку горада ад бадзяжных жывёлаў. Гэта адзін з захадаў у межах каранціну па перадухіленні распаўсюду шаленства. Грамадскае аб’яднанне «Абарона жывёлаў» папярэджвае гараджан, якія маюць чацвераногіх сяброў, каб не выпускалі хатніх гадаванцаў на вуліцу без нагляду.
Аніхто не будзе разбірацца, што гэта за жывёла і ці мае яна прышчэпку, – кажа старшыня арганізацыі Алена Рамановіч:
– Адлоў ужо адлоўлівае безнаглядных жывёлаў, іх усыпляе. Па ветэрынарных санітарных правілах там ёсць пункт, што ў першую чаргу зачыстка ідзе безнаглядных жывёлаў. Іх проста адпраўляюць на эўтаназію. І калі ваш сабака або котка апынуліся на дварэ, ніхто не будзе разбірацца, ёсць у іх гаспадар ці не. Сітуацыя зараз вельмі сур’ёзная.
З 15 студзеня ў Пінску аб’яўлены каранцін з-за шаленства. За месяц у горадзе над Пінай выявілі чатыры выпадкі захворвання жывёаў.
Беларускае Радыё Рацыя