У Пінску вырашаюць праблему адкідаў



Каля чатырох мільярдаў рублёў на правядзенне мадэрнізацыі выдаткавалі з бюджэту Пінска. Размова ідзе пра сартаванне цвёрдага бытавога смецця. Горад плануе перапрацоўваць 90 % такіх адкідаў. Гэта дазволіць паступова змяншаць колькасць ды аб’ёмы палігонаў для смецця, якія негатыўна ўплываюць на навакольнае асяроддзе.

Супрацоўнік прадпрыемства Віталь Лісняк адзначае, што развіццё сістэмы перапрацоўкі смецця — гэта проста неабходнасць:

— Палімерныя адкіды ў большасці сваёй не раскладаюцца ўвогуле і спальваць іх таксама нельга. Мы бачым адзінае слушнае выйсце ў перапрацоўцы адкідаў і атрыманні ў выніку ўжо карыснай прадукцыі, якую мы з вамі зможам паўторна выкарыстоўваць.

Пінскія камунальнікі ўсталявалі ў горадзе амаль тысячу кантэйнераў для раздзельнага збору смецця. Камунальнікі прызнаюцца, што, на жаль, далёка ня ўсе жыхары ўспрымаюць раздзельны збор смецця, як норму.

Беларускае Радыё Рацыя