Пінск застаецца без кіраўніка горада
Пайшоў трэці месяц, як у Пінску гарадская выканаўчая ўлада застаецца без кіраўніка. У вертыкалі не могуць вызначыцца а ні з мясцовай кандыдатурай, а ні з асобай не з Піншчыны.
Грамадскі актывіст Дзмітрый Кудранок упэўнены, што такой сітуацыі не было б, калі б рэгіянальную ўладу абіралі:
– Мясцовую ўладу трэба выбіраць, грамадзяне мусяць гэта рабіць самі. Уключаючы кіраўніка горада. Калі ў сваім асяродку яны не знаходзяць вартых, то спытайце ў людзей, людзі падкажуць, хто дастойны. Магчыма гэтых дастойных не ведаюць у гарвыканкаме. Там магчыма няма дастойных.
Папярэдні старшыня Пінскага гарадскога выканкаму Андрэй Мулярчык з верасня заняў пасаду дырэктара прадпрыемства “Белсолад”, што ў Іванаўскім раёне Берасцейшчыны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота wikimapia.org