Пінск: Жыхары не вельмі прытрымліваюцца патрэбнага рэжыму



Толькі палова людзей прытрымліваецца сацыяльнага дыстанцыянавання і носіць маскі ў Пінску. Пра гэта распавялі мясцовыя жыхары.

Часткова пазачыняліся дзіцячыя цэнтры і гандлёвыя кропкі, адменены масавыя мерапрыемствы, — распавёў спадар Андрэй:

– У масках ходзяць 50\50 людзі, дакладна так жа ў грамадскім транспарце. Маскі носяць не ўсе, а ў ранішнія гадзіны ў грамадскім транспарце, асабіста маё назіранне, усё ж такі палова людзей ездзіць, як і ездзіла — з адкрытымі тварамі, а толькі палова ездзіць у масках. Тое ж самае на вуліцах і ў крамах.

Апошнія дадзеныя па гораду Пінску на колькасць станоўчых тэстаў Ковід-19 агучваліся напрыканцы красавіка. Там было 6 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй і амаль што сотня пнеўманій. Дадзеныя з таго моманту не абнаўляліся.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота news.tut.by